Omu сказал(а):
25 тыс. - за зьмены ў закон аб веравызнаваньні
Ці ведаеце, што за зьмены прапануюцца, ці палепшыцца становішча братоў-будыстаў?
Дакладна што не пагоршыцца!

Дзеля справядлівасьці, зазначу, ня чуўшы на факты перасьледу будыстаў менавіта празь іхнае веравызнаньне ці належнасьць да якаясьці будыйскае суполкі. Пратэстантаў, а таксама некаторых праваслаўных, каталікоў на'т юдэяў - ціснуць. А будыстаў так мала, што іх нібы й няма ўвогуле. Аніводная суполка будыйская не зарэгістраваная - так (гэта дрэнна, і гэта менавіта праз адносіны дзяржавы да "няслушных" вернікаў). Аніякае ролі ў грамадзкім (тым болей палітычным) жыцьці краіны будысты бадай што ня граюць. А каго перасьледуюць улады? Таго, хто можа канкураваці зь дзяржаўнай ідэялёгіяй, і каго не атрымліваецца прыбраць да рук. Тутэйшых будыстаў ня тысячы й пэўна на'т ня сотні. Зьбіраюцца дзясяткі па хатах-кватэрах, нікога не чапаюць, не мітынгуюць - і халера на іх да часу да пары...

Будыстаў проста 'бы не заўважаюць, але-ж і будысты ціхенька сабе молюцца, нідзе ня сьвецяцца, не высоўваюцца...
Між вышэйзазначаных тысячаў подпісаў ёсь і мой подпіс.

Даў яго як грамадзін Беларусі, не як вернік! Але-ж ня дурны, ведаю, калі пачвара сажрэ пратэстантаў, капцюры маюць працягнуцца й да братоў-будыстаў...
Канкрэтна наўрадці адкажу, што за зьмены дакладна прапануюць унесьці. Але-ж дакладна - гаршэйша ня будзе.

Падрабязнасьці пра Кампанію раю паглядзець (паруску) тутака:
http://za-svobodu-sovesti.by.ru
http://za-svobodu-sovesti.by.ru/pc.html
http://za-svobodu-sovesti.by.ru/i_am_ready.html